Belarus publiczne
[search 0]
Więcej
Download the App!
show episodes
 
Learn Russian and Belarusian languages in a natural and joyful way. Get to know captivating things about our culture, traditions. Watch videos on our youtube channel with quizes and educational materials!В добрый путь! Добрай дарогi!
  continue reading
 
Сосинович Александр Михайлович - Ди-джей Александр Сосинович (белорусский ди-джей). Ди-джей и Музыкант из города Новолукомль. Зажигательный, веселый и талантливый ди-джей. Начал карьера в 2010, чтобы Сообщить касающиеся исполнения +375 25 756 94 51, +7 916 026 78 83 vk.com/sosinovichdj itunes.apple.com/us/podca...
  continue reading
 
Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі. Запрашаю сябрам/сяброўкам лінкі перасылаць.Як за “падабайкі”, так і за “няпадабайкі”, шчыра ўдзячны буду. Хто ж ініцыятыву падтрымаць схоча, ці дадактовыя матэр’ялы зпампаваць, запрашаю на пл ...
  continue reading
 
Loading …
show series
 
Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною на ўсход хадзіў, пра страты вялізныя войска ягонага пад час пераправы праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз ў чалавечай памяці пазначаныя. А распавядзе пра гэта знаўца падзей і даўні сябра мой…
  continue reading
 
These episodes will dive you into a countryside atmosphere and give you an idea of village life in the 20th and 21st centuries. *Our group channel https://t.me/+A-F47-3Uklk4Mzcy *Our full Russian or Belarusian course https://www.buymeacoffee.com/naturalrussian *Free videolessons https://www.youtube.com/channel/UC4XJ8maavoBM8NmTU2l4Jig…
  continue reading
 
У гэты выпуску раскажу, хто як і калі стварыў для беларускай тэлевізіі запамінальную ляльку і песеньку пра “Дзеда - барадзеда”. Пачуеце яе ў традыцыйным выкананьні. Зразумееце, пры чым тут культавы бард Лявон Вольскі з ягонымі сямейнымі ўспамінамі. То слухаем.
  continue reading
 
Вітаю! Акурат зараз, у гэтыя залатыя восеньскія часы, дзень зноўку роўным ночы стаў. Па традыцыі, свята завяршэння збору ўраджаю да гэтай пары прымеркавана. Вось і прапаную паслухаць, адкуль гэтая традыцыя цягнецца, як выглядае, у што па крысе пераўтвараецца.
  continue reading
 
Паслухайце сёння гамонку пра сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і яго брудныя праяўленні на тэрыторыі Беларусі. З дапамогаю сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара, загадчыка кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея …
  continue reading
 
А зараз “пачастую” вас байкаю пра выпрабаванні, якія суправаджалі, здараліся, трапляліся на маім аўтамабільным шляху. З прыправаю авантурызму. Паслухаць, без аніякіх абмежаванняў, можна проста тут. Ды з уласным досьведаім параўнаць. То запрашаю.
  continue reading
 
This 1st episode will help you to learn the Russian and Belarusian alphabet and words. We will practise a correct letter and word pronunciation; discover the main points, which will serve as the basis for correct writing and understanding the orthography of the languages in general. To win 3 first group lessons join and read the information on our …
  continue reading
 
Звяртаючыся зноўку да асобы Францыска Скарыны хачу пра яго няпростыя жыццёвыя стасункі з габрэямі расказаць. Як дапамогу ад адных і і пераслед ад другіх яму давялося атрымаць. Згоду дапамагчы ў гэтым ласкава дала кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп’ян, старшыня Беларускага інстытута ў Празе. Ды ў дадатак паразважаць пра тое, як і калі габрэі ў Еўр…
  continue reading
 
Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія культы маюць тагачаснае паходжанне. Дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Белар…
  continue reading
 
Сёння пазнаёмлю вас з улюбённым музеем сваім. Што ў Стамбуле створаны і назоў інтрыгуючы мае “Музей цнатлівасьці”. Пры чым “цнатлівасьць” да музея? Як сэнс слова гэтага трасфармаваўся ў часе? З тым, якія гульні вырабляе з “цнатлівасьцю” Архан Памук -- атрымальнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры? Як раман, музей, каталог і фільм гэтую катэгорыю па-р…
  continue reading
 
Запрашаю вас зноўку туманны Альбіон наведаць. Гэтым разам, каб гасцінныя дзверы ўнікальнага куточку беларушчыны там прыадчыніць. Дазнацца больш пра яшчэ адзін фенамен трыадзінства “біліятэка-музей-выдавецтва”, якая імя Скарынава годна носіць. Ды ціквостак пра гэта паслухваць ад Караліны Мацкевіч, куратаркі кніжнай калекцый шыкоўнай. То хадзем!…
  continue reading
 
Не змог утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі, не расказаць пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім Скарынавыя. Тых жа, хто гісторыяю аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю са мною разам паслухаць, як Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларускіх мастакоў прадпрыймальных, спрыт свой на справу…
  continue reading
 
Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”, прапаную перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх размясьціўся, на другі бок ад чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца, слыннага дасьледчыка фартыфікацый Вялікага Княства Літоўскага Міколу …
  continue reading
 
Працягваючы гаворку пра самабытных мастакоў Беларускіх, раскажу сёння пра лёс і творчасьць Алены Кіш. Адрыццё новага музея Беларускай маляванкі акурат сёння, у звязку са святкаваннем Міжнароднага дня музеяў, адбываецца. То хадзем!
  continue reading
 
Сабраў гэтым разам папярэднія замалёўкі пра асабісты жыццёвы шлях калямузейны. Ды агучыў. “Можа не паможа, але не пашкодзіць”- як казала некалі мая бабця Надзея. Можа хто сапраўды над уласным лёсам задумаецца. То хадзем!
  continue reading
 
Прапаную сёння паслухаць апавяд пра магчымыя стасункі Францыска Скарыны з Марцінам Лютэрам – яшчэ адным Волатам Адраджэння. Пра тое, як боязь аднаго з іх не дазволіла ім добра пазнаёміцца і, магчыма, справу цікавую разам распачаць. То хадзем! https://spotifyanchor-web.app.link/e/diQiPgh3lzb
  continue reading
 
Паслухайце чарговую байку з вандроўнага цыклу. Як і калі давялося мне Азію далёкую на свае вочы пабачыць. Да Непала даляцець. За жыццём людзей простых паназіраць. Да веры іншай дакрануцца. Да трыдыцый ды спадчыны мясцовай. Смачных страваў з напоямі пакаштаваць. У Гімалаі ўзкараскацца, каб ранак неверагодна прыгожы там сустрэць. Ды вярнуцца пад уплы…
  continue reading
 
А гэтая байка пра тое, як лёсы чалавечыя пераменлівымі бываюць. І чаму ад турмы ды сумы лепей не адракацца. На жыццёвым прыкладзе Францыска Скарыны. Дазнацца пра падзеі далёкія дапамог мне лацініст вядомы, кандыдат філалагічных навук Алесь Жлутка.
  continue reading
 
Чарговая байка зноў Скарыніяне прысвечана. Пачнем больш пільна ў гравюры Скарынавы ўглядацца. Дзеля чаго яны рабіліся, як называліся і выглядалі. Якім тэмам былі прысвечаны. Навошта ён імі пераклады кніжак сваіх упрыгожваў. Што Волат нам праз іх данесьці меўся. Дапаможа мне ў гэтым гісторык і літаратар з Прагі Сяргей Абламейка. Які, пад час прэзент…
  continue reading
 
А вось і байка пра балоты. Адкуль і як яны на зямлі з’яўляюцца, якую ролю ў прыродзе Беларусі адыгрываць, чаму часам сімвалам Беларусі лічацца. Пра міфічных насельнікаў гаворка пойдзе, пра літаратуру высокую і творы, у якіх балоты апяваюцца. То хадзем!
  continue reading
 
А вось і байка пра Скарынічаў, дзяцей Францыскавых. Тым нешматлікім, што дасьледчыкі на сёння валодаюць, ласкава падзяліўся з намі Павел Котаў, дактарант Чэшскага ўніверсітэта Аламоўц. Пра бацькоў і магчымае месца народзінаў. То хадзем!
  continue reading
 
Пачуеце сёння пра тое, як Францыск Скарына ў Падуі годна ганаровае званне доктара медыцыны абараніў. З якіх этапаў іспыт складаўся і пра адмысловы склад прысутных на ім. Пра значэнне і уплывы, якія ўласна абарона ды Італійскія кантакты мелі. Для Скарыны і для нашчадкаў ягоных. Дапаможа мне ў гэтым доктарка Вольга Шутава -- даследчыца крыніц гістары…
  continue reading
 
А вось і трэці сезон адчыняецца 🎉 З навацыямі пэўнымі. Чулі ўжо, бадай, пра шчодры падарунак Калядны, які ЮНЕСКА беларусам зрабіла. Афіцыйна залічыўшы беларускае мастацтва вырабу з саломы ў спіс наматэр’яльнай спадчыны сусьветнай. Паслухайце сёння пра рамяство гэтае даўняе. Пра вырабы з саломы шматлікія, якія беларусам штодня і па сьвятах служылі. …
  continue reading
 
Адгукнуўшыся на вынік апытання слухачоў, новая паўсотнія баек аповядам пра літару Ў нескладовае распачынаецца. Што за панна такая пад капялюшыкам, калі/адкуль з’явілася, якім чынам сябе падае і як шануецца беларускамі. І беларусамі. То слухайце.
  continue reading
 
Запрашаю паслухаць юбілейную пяцідзесятую (!) байку. Цягам двух гадоў кожную другую пятніцу выпускі адбываюцца! У сёняшняй бАйцы пра ткацтва, вязанне і вышыўку гаворка пойдзе. Пра гісторыю з’яўлення і пашырэння гэтых заняткаў. А таксама пра дываны вышываныя шыкоўныя, якія матуля мая зрабіла і на памяць добрую пакінула.…
  continue reading
 
Звяртаючыся да цыклу Скарынаўскага, хачу яшчэ пра адну магчымую Еўрапейскую вандроўку Францыскаву расказаць. У Капенгаген, сталіцу Даніі. Навошна, якім шляхам і калі ў яго гэта атрымалася. З дадатковымі тлумачэннямі ад спадарыні Лізаветы Дубінка-Гушчы, дацэнта Капенагенскай бізнес-школы і ЕГУ. Ды яшчэ старшыні таварыства “БелаДанія”.…
  continue reading
 
У дні святкавання юбілею сціплага Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэтам паслухайце гісторыю пра лёс ягоны. Няпросты. Захапляльны. Павучальны.
  continue reading
 
А вось і чарговая байка з вандроўнага цыклу. Паслухайце пра моцныя ўраджанні праз знаёмства са сьветам іншым, якія перажываць давялося. Як балюча навочнікі з вачэй здзіраліся і сляпата адступала.
  continue reading
 
А гэта байка пра пра росшукі Полацкіх каранёў і мясцін адкуль шляхі Скарынавы пачыналіся. Пра тое, што вядома і колькі яшчэ невядомага, новага і спрэчнага вакол асобы ягонай нас чакае. Са шчыраю падзякаю за дапамогу доктару гістарычных навук Алесю Грушы.
  continue reading
 
Вітаю, шаноўныя, паслухайце чарговую байку пра Францыска Вялікага. Плён сёлетняй экспедыцыі па шляхах ягоных Еўрапейскіх, дакументальных знаходак і ведаў пра варункі адукацыйныя.
  continue reading
 
26-га траўня бягучага года актыўны слухач канала “Беларускія байкі” Алег пакінуў у Тэлеграме такі падбадзёрваючы каментар: “Цікава ўсё з прапанаванага... Плюс заўсёды цікавая гісторыя Беларусі, гісторыя Заходняй Беларусі - як там было да 1939?” Праз два месяцы вось такая байка склалася. То слухаце ўспаміны жывыя.…
  continue reading
 
Прапаную паслухаць наступную байку з цыклу вандровачнага. Пра прыгоды студэнцкія, адкрыцці нечаканыя, мясціны дзіўныя, высокім духам і жахамі прымусовай працы прасякнутыя.
  continue reading
 
Няма на свеце чалавека, якому б хоць аднойчы з настаўнікам/настаўніцаю не пашанцавала. Мне такі падарунак некалькі разоў дастаўся. Пра аднаго з іх, універсітэтскага, Мікалая Рыгоравіча Гнеўку, хачу вам распавесьці сёння. То слухаце.
  continue reading
 
Жыццё вірлівае зноўку да Скарыніяны мяне павярнула. Дзякучы адкрыццю года Скарынавага, што ў Літве распачаўся, атрымалася з доктарам Ільлёю Лямешкіным пазнаёміцца. Які не толькі ў Пражскім Карлавым універсітэце выкладае, але і спадчынаю Скарыны займаецца шчыльна. Вось што ён расказаў пра Скарыну садоўніка і ўзрост ягоны. Удакладнены.…
  continue reading
 
Працягваем знаё’мства з байкамі вандрОвачнага цыкла. Паслухайце, дзе, калі і дзякучы каму мне “захварэць на вандроўкі” пашанцавала. І самі на новыя далягляды зважайце.
  continue reading
 
Вось і даціснулі апантаныя падпісанты тэлеграм-канала “Беларускія байкі” датэрміновы расповяд пра археалагічныя даследаванні Сівітас Рутеніка і выставу музейную.
  continue reading
 
Loading …

Skrócona instrukcja obsługi